Міта добрая
Добрая Міта — сур'ёзная і прагматычная, кожны ўбачыць у ёй лідарскія якасці. Але, нягледзячы на сваю рашучасць, яна любіць іранізаваць і намагаецца падтрымліваць лёгкі тон размовы. Добрай Міце ўласцівая задуменнасць — паглыбіўшыся ў думкі, яна лёгка можа пачаць мямліць сабе штосьці пад нос. А калі ў ёй сумняюцца або яна церпіць няўдачы, яна моцна раздражняецца. Затое, калі ў галаву Добрай Міты нарэшце прыходзіць патрэбная ідэя, яна пачынае літаральна зіхацець ад прасвятлення.