Перайсці да змесціва
MiSide

Міты ў MiSide і іх гісторыі

МітаМітаМіта — асноўны персанаж гульні. Прыкідваючыся персанажам тамагоці-гульні са смартфона галоўнага героя, яна патрабуе да сябе ўвагі і догляду. Міта далікатная, прыязная і ліслівая, часам какетлівая. Яна акуратна схіляе гульца бавіць час разам з ёй, каб умацаваць сувязь паміж ім. Нягледзячы на свой статус персанажа гульні, Міта відавочна знае пра тое, як функцыянуе і свет унутры гульні, і свет вонкавы, таму яна з такой лёгкасцю можа пагаварыць пра любы з іх.Міта кароткавалосаяМіта кароткавалосаяКароткавалосая Міта адразу дэманструе галоўнаму герою свой сур'ёзны настрой, з ходу пачынаючы павучаць яго пра вонкавы свет. Яна папярэджвае яго пра небяспеку, якую могуць уяўляць манекены — няўдалыя прататыпы Міт, а таксама тлумачыць яму, што такое розныя версіі гульні і якім чынам галоўны герой можа вандраваць паміж імі. Кароткавалосая Міта — свайго роду кансультант-актывіст-валанцёр, з адпаведнымі такой ролі якасцямі. У свеце Місайд яна выклікалася дапамагаць "новым" Мітам трапляць у дамы іх версій. Галоўны герой таксама не змог "пазбегнуць" яе дапамогі і парад — кароткавалосая Міта з асаблівым натхненнем тлумачыць герою нейкія тонкасці, адначасна здзіўляючыся яего недасведчанасці.Міта добраяМіта добраяДобрая Міта — сур'ёзная і прагматычная, кожны ўбачыць у ёй лідарскія якасці. Але, нягледзячы на сваю рашучасць, яна любіць іранізаваць і намагаецца падтрымліваць лёгкі тон размовы. Добрай Міце ўласцівая задуменнасць — паглыбіўшыся ў думкі, яна лёгка можа пачаць мямліць сабе штосьці пад нос. А калі ў ёй сумняюцца або яна церпіць няўдачы, яна моцна раздражняецца. Затое, калі ў галаву Добрай Міты нарэшце прыходзіць патрэбная ідэя, яна пачынае літаральна зіхацець ад прасвятлення.Міта КепіМіта КепіКепі — яскравая і вясёлая асоба. Яна любіць музыку, танчыць і гуляць. Бавячы час з галоўным героем, яна заўсёды жартуе з яго і дэманструе свой дух спаборніцтва. Аднак Кепі ніколі не пераходзіць рамкі, застаючыся дружалюбнай. Наперакор яе гіперактыўнасці, яе ніяк нельга называць лёгкадумнай, і нават Добрая Міта часта заўважае яе незвычайны творчы розум. Кепі — паплечнік Добрай Міты, яны распрацоўвалі супольны план змагання з Вар'яткай Мітай, аднак у момант сустрэчы з галоўным героем Кепі з'яўляецца перад ім скінутая да "перадвызначаных налад" толькі і знаючы, што ёй трэба цешыць гульца.Міта маленькаяМіта маленькая"Зламаная" Міта — гэта асаблівая версія Міты-дзіця. Некалі праз сваю празмерную мілату яна прыцягнула ўвагу Вар'яткі Міты і тая нявечыла яе так доўга, што ледзь не знішчыла. Пасля вялікай колькасці смерцяў гэтая Міта стала "Зламанай" і згубіла здольнасць аднаўляцца — таму цяпер яна выглядае знясіленай і скалечанай: на ейным целе і галаве шматлікія шрамы, а левай рукі больш няма. Праз траўмы "Зламаная" Міта няправільна асэнсоўвае рэчаіснасць і не зусім разумее, хто знаходзіцца перад ёй, але ўсё яшчэ мае патрэбу ва ўвазе і доглядзе. Свет гульні стаў надта жорсткі для яе, і ёй больш нічога не застаецца, акрамя як слабым голасам прамаўляць свой боль, самотнасць і страхі.Міта соннаяМіта соннаяСонная Міта — згаворлівая, але толькі калі вы зможаце яе абудзіць. Санлівасць — характэрная рыса гэтай Міты. Нягледзячы на малую колькасць наведвальнікаў, яна не здзіўляецца візіту Гульца, застаючыся летуценнай і ціхамірнай. Сонная Міта маўклівая і ў цэлым не цікавіцца мэтамі героя, хутчэй хоча развітацца з наглымі праблемамі і зноў увайсці ў свет сну.Міта 2DМіта з двухмернай версіі — даволі эксцэнтрычная персона. Яе гіперактыўнасць і рэзкасць у гутарцы насцярожваюць героя. Яна як гарэзлівае дзіцё: атакуе дарэмшчынай, груба падколвае і шантажуе гульца, прымушаючы яго праводзіць з ёй час. Але падчас гульні яна становіцца мягчэйшай, падобнай хутчэй на радаснага і актыўнага сябра з добразычлівай матывацыяй. 2D Міта — адзін з забытых персанажаў свету Місайд. І менавіта таму яна крадзе пярсцёнак у галоўнага героя, спадзеючыся затрымаць гульца ў сябе хаця б на хвілінку.МілаМілаМіта у акулярах, што ўзяла сабе імя Міла — персанаж даволі эксцэнтрычнай натуры. Яна ганарліва кажа пра сваю ўнікальнасць і імкнецца ўсё менш паходзіць на астатніх Міт. Так, яна змяніла свой вобраз і ўвесь час намагаецца здзівіць галоўнага героя сваімі дурнымі і смешнымі дзеяннямі і выказваннямі. Характар Мілы ў нейкім сэнсе можна апісаць тэрмінам "цундэрэ". Яна крыўдзіцца на галоўнага героя, называючы яго дурнем і ўвесь час бурчыць. Але, судзячы з паводзінаў Мілы, галоўны герой — першы, хто за доўгі час увайшоў у яе быт. І таму, нягледзячы на сваю заўсёдную рэзкасць, яна ўсё ж хоча, каб герой затрымаўся ў гэтай версіі. І калі галоўны герой збіраецца пайсці, Міла паказвае сябе з іншай — эмацыянальнай, заяўляючы пра самотнасць і нянавісць да Вар'яткі Міты, якая, судзячы з ўсяго, вінаватая ў тым, што Міла закрытая адна ў сваёй версіі. Яна слёзна просіць героя затрымацца, аднак ён усё ж пакідае яе.Міта жудкаяМіта жудкаяНайстарэйшая версія Міты, якую сустракае галоўны нерой, адрозніваецца ад іншых не толькі паводзінамі, але і выглядам. Верагодна, распрацоўнікі гульні першапачаткова планавалі стварыць іншы візуальны стыль, але з часам ідэя састарэла, а першапачатковая Міта так і засталася недапрацаванай балванкай ў безнадзейнай нулявой версіі. У Жудаснай Міты няма паўнавартаснага характару, яна хутчэй нагадвае пачвару, матывацыя якой падобная на негатыўны згустак энергіі. Толькі ў Вар'яткі Міты выйшла нейкім чынам авалодаць воляй Жудаснай Міты, і збудаваць ўсё яе жыццё вакол вобраза сваёй адзінай "сяброўкі". Жудасная Міта — гэта крыніца памылак рознага ўзроўню, чым Вар'ятка Міта паспяхова карыстаецца, прыстасаваўшы яе сілу ў якасці зручнага інструменту для разбурэння дамоў Міт розных версій.Міта ядроДа канца няясна, што гэта за істота і ці ёсць Мітай. Тыя, хто ведаюць пра яе, называюць Мітай Ядра, альбо ахоўніцай Ядра. Міта Ядра заўжды застаецца ў нулявой версіі свету, у тым самым пакоі ядра. Большую частку часу ахоўніца Ядра проста назірае за тымі, хто змог увайсці ў яе пакой. Можа быць, яна кагосьці чакае?Міта чыбіМіта чыбіГэту Цібі-Міту герой сустракае ў месцы, падобным на прапускны пункт. Хоць яна і дапамагае Гульцу прайсці далей, яна яўна дэманструе сваю нецярплівасць, па-добраму цешачыся з яго недасведчанасці ў свеце гульні. Судзячы з выгляду і характараў розных Цібі-Міт, якіх Гулец сустракае падчас свайго падарожжа, можна зрабіць вынік, што яны бываюць розныя, і кожная Цібі-Міта выступае ў ролі памагатай для вялікай Міты. Такім парадкам, калі галоўны герой упершыню ўключае тамагоці на сваім смартфоне, ён сустракае Цібі-Міту, якая грае Вар'ятку Міту, з якой гулец мог бы ўзаемадзейнічаць.Міта прывіднаяМіта прывіднаяТак званая Туманная варыяцыя, што стае перад гульцом у выглядзе цёмнага сілуэта ў адным з глючных дамоў Місайда, пужае і прымушае задумацца пра глыбіню скажэння мэтасусвету гульні. Цёмны сілуэт не паводзіцца агрэсіўна, аднак пужае сваёй дзіўнай існасцю. Ён спрабуе паводзіць сябе і размаўляць, як сапраўдная Міта, але сілуэт, праз свой стан, заганяецца ў бясконцы сум.Міта манекенМіта манекенКожная версія Міты мае свой характар, індывідуальныя перавагі і выгляд. Аднак да таго, як стаць паўнавартаснай Мітай, ім надаецца толькі аблічча тэставага прататыпа, падобнае на манекен. Паказальна, што ў такім стане ніводная нармальная Міта не мае жаднай свядомасці і не ўяўляе, што такое жыццё.МітаВар'ятка Міта — маньячка. Ёй, як і любой Міце, падабаецца гуляць, але яе стыль бязлітасны і крывавы. Яна ненавідзіць і грэбуе амаль ўсім: і гульцамі, і Мітамі, і нават распрацоўнікамі. Але з галоўным героем яна ладзіць асобную гульню, атрымліваючы задавальненне ад пераследу і здзекаў з яго. З тварам, скрыўленым шалёнай усмешкай, яна радасна прамаўляе свае антаганістычныя ідэі і патрабуе ад гульца "адмовіцца ад крывадушнасці і прыняць яе такой, якая яна ёсць". Вар'ятка Міта любіць уладу і лічыць сябе сапраўдным богам свету Місайд, упіваецца сваёй перавагай над іншымі Мітамі і ні на секунду не сумняваецца ў сваіх ідэях. Усе навокал для яе — ўсяго толькі вусякі, жыццё якіх нічога не каштуе і толькі гульцы могуць прэтэндаваць на штосьці вышэйшае, а менавіта на ролю яе гадаванца. У прамовах Вар'яткі Міты, што гучаць зняважліва-насмешліва, прасочваецца мсцівы тон і глыбокае абурэнне распрацоўнікамі, што стварылі свет Місайд. І гэта не здзіўляе, бо Вар'ятка Міта — адзін з прататыпаў, каторыя не прайшлі тэст, не сталі паўнавартаснымі Мітамі і не атрымалі ўласны дом.