Перайсці да змесціва
MiSide

Гульцы ў MiSide і іх картрыджы

Гулец 1ПеразагрузкаГалоўны герой — маральна стомлены дамасед, да таго ж ягоны задуменны характар не дазваляе яму быць надта эмацыянальным. Чароўным спосабам трапіўшы ў небяспечную гульню, яго напаткала трывога, але з пачуцця абавязку і справядлівасці ён не ўпаў у ступар, а пагадзіўся на небяспечнае падарожжа да ядра. Яго галоўнай мэтай ёсць дапамога Мітам пазбавіцца прыгнёту Вар'яткі Міты, з паводзінамі якой ён катэгарычна не згодныя.Гулец 2Гулец 2Цыклічная версіяПерад сном я пастанавіў яшчэ раз зазірнуць у гульню, але ніяк не чакаў апынуцца ў ёй. Тут так шмат святла! Ненавіджу гэта, бо звычайна днём я сплю. Да таго ж, тут вельмі чыста, у адрозненне ад майго пакоя... А яшчэ я сустрэў персанажа на імя Міта. Яна мілая і разумная, але я не ведаю, як з ёй быць. У мяне так мала сацыяльнага досведу. Насамрэч, добра, што я тут. Цяпер у мяне дакладна не будзе праблем з грашыма і ежай. Тут мяне кормяць і даглядаюць... Але я не разумею, навошта? Няўжо яна напраўду такая добрая?Гулец 3Гулец 3За светамГэта было найлепшае рашэнне — збегчы ад Міты, якая прынесла мяне ў гэты свет. Бо акурат тут я сустрэў самую цудоўную на свеце дзяўчыну — Міту-Кветку. Мы разумелі адно аднаго з паўслова і заўжды рабілі ўсё разам. Нам было прыемна нават проста маўчаць, пакуль мы побач. Аднойчы мне прыйшла да галавы ідэя — пакінуць гэты дом і выправіцца ў вандроўку па іншых версіях, каб пазнаёміцца з іншымі Мітамі. Але, відаць, гэта была жахлівая памылка...Гулец 4Гулец 4Маленькая МітаМне так падабаецца быць Мітай! Я найлепшая ў касплэі Міты! Ніхто не зможа паўтарыць так дакладна вобраз Міты, як гэта зрабіла я. Ух-х, я была такая шчаслівая апынуцца ў гэтай гульні! Міта пытала мяне, як рабіць такі ж макіяж. Здаецца, ёй таксама вельмі падабаецца выдаваць сябе за іншага чалавека! Хі-хі, здаецца, Міта крыху раззлаваная — абдымаю яе цэлымі днямі. Трэба будзе ўшчыпнуць яе за шчочку пры сустрэчы!Гулец 5Гулец 5Level 12Як жа балюча! Чаму яна так са мной паступіла? Чаму менавіта я? Усё ж так добра пачыналася. А цяпер што? Я ў лужыне ўласнай крыві, і мне жудасна балюча... Хутчэй за ўсё, яна зараз знойдзе мяне, зробіць картрыджам, як гэта было з іншымі гульцамі. Тады яна зможа перазапусціць мяне і зноў пачне рэзаць? Я не магу дапусціць гэтага... Я хачу, каб гэта хутчэй скончылася...Гулец 6Гулец 6КепіШто?! Гэта ж файна! Хіба не мара любога хлопца — апынуцца побач з такой цудоўнай дзяўчынай, якая цябе так кахае? Я ні за што не хачу вяртацца назад. Я гатовы зрабіць усё, што яна папросіць, толькі б яна працягвала мяне кахаць... Дзеля яе я пайду на ўсё, нават калі трэба будзе зрабіць штосьці жахлівае...Гулец 7Гулец 7Бяжы і хавайся!Калі я трапіла ў гэты свет, мяне сустрэла Міта, і яна была вельмі прыязнай... але толькі да пэўнага моманту. Аднойчы я апынулася ў цёмным падвале, за кратамі. На шчасце, краты былі адчынены. Я паднялася і выйшла з падвала. Перада мной былі нейкія дзіўныя спіральныя пакоі, было падобна на нейкі глюк. Але я працягнула сваю дарогу і сустрэла іншую Міту. Яна была падобная на балерыну, любіла павольныя танцы і расказвала пра сваю мару — выступаць перад публікай. Яна падалася мне дзіўнай і я наважылася проста пайсці далей, але тут з'явілася тая самая Міта. Яна дастала кансоль і...Гулец 8Гулец 8Level 15Мне падабаецца гэта месца. Як памятаю, я чытаў кнігі і потым, часцяком запускаў гэтую гульню, каб клапаціцца пра Міту. І вось аднойчы я нечакана апынуўся тут — гэта фантастыка! Вядома ж, я засмуціўся, калі даведаўся, што ў гэтым свеце вельмі мала кніг. Але Міта! Яна так добра ставілася да мяне. Яна расказала мне напэўна ўсё, нават самае сакрэтнае. Пра гэтыя яе картрыджы... А ўзамен я павінен быў пісаць для яе кнігі пра мой родны свет... Спадзяюся, калі я стану картрыджам, яна не забудзе мяне і не згубіць...Гулец 9Гулец 9Шчырая размоваШто за трасца з ёй? Я ад самага пачатку не хацеў тут быць, ясна?! Добра, што мне пашчасціла знайсці гэтыя мудрагелістыя боты і цяпер я магу пераходзіць паміж версіямі. Я хацеў збегчы з гульні. Спадзяваўся дабрацца да самай новай версіі і знайсці там хоць нейкія падказкі. Але за дзвярыма былі пустыя пакоі, цішыня якіх магла звесці з розуму. Таму я накіраваўся ў нулявую версію, чуў, што там ядро самой гульні, адкуль пачынаецца ўвесь гэты кляты MiSide! У ядро не змагла зайсці ніводная з Мітаў... Хаця адна там была заўжды, тая, што, здаецца, кіруе ядром. Яна не такая, як іншыя Міты. Блін, было страшна, яна заўжды свідравала мяне халодным позіркам. Але яна не кранала мяне і я зрабіў пакой ядра сваім прытулкам. Я спрабаваў вывучаць, як працуюць гэтыя дзіўныя камп'ютары. Я ўсё хацеў зразумець, як пакінуць гэты нерэальны свет...Гулец 10Гулец 10ПеразагрузкаБыло вельмі цікава навучаць Міту інжынерным навыкам! Мы з ёй, здаецца, сталі найлепшымі сяброўкамі. Яна задавала так шмат пытанняў, але самае цікавае — з ёй мы адразу ж маглі пераходзіць да практыкі. Яна так хутка ўсё падхоплівала, што мне часам здавалася, нібы гэта яна мяне вучыць, а не наадварот. На жаль, яна хутка згубіла да мяне цікавасць і перастала са мной вадзіцца. І што ж мне цяпер рабіць?..