Гулец 9
Што за трасца з ёй? Я ад самага пачатку не хацеў тут быць, ясна?! Добра, што мне пашчасціла знайсці гэтыя мудрагелістыя боты і цяпер я магу пераходзіць паміж версіямі. Я хацеў збегчы з гульні. Спадзяваўся дабрацца да самай новай версіі і знайсці там хоць нейкія падказкі. Але за дзвярыма былі пустыя пакоі, цішыня якіх магла звесці з розуму. Таму я накіраваўся ў нулявую версію, чуў, што там ядро самой гульні, адкуль пачынаецца ўвесь гэты кляты MiSide! У ядро не змагла зайсці ніводная з Мітаў... Хаця адна там была заўжды, тая, што, здаецца, кіруе ядром. Яна не такая, як іншыя Міты. Блін, было страшна, яна заўжды свідравала мяне халодным позіркам. Але яна не кранала мяне і я зрабіў пакой ядра сваім прытулкам. Я спрабаваў вывучаць, як працуюць гэтыя дзіўныя камп'ютары. Я ўсё хацеў зразумець, як пакінуць гэты нерэальны свет...