Гулец 2
Перад сном я пастанавіў яшчэ раз зазірнуць у гульню, але ніяк не чакаў апынуцца ў ёй. Тут так шмат святла! Ненавіджу гэта, бо звычайна днём я сплю. Да таго ж, тут вельмі чыста, у адрозненне ад майго пакоя... А яшчэ я сустрэў персанажа на імя Міта. Яна мілая і разумная, але я не ведаю, як з ёй быць. У мяне так мала сацыяльнага досведу. Насамрэч, добра, што я тут. Цяпер у мяне дакладна не будзе праблем з грашыма і ежай. Тут мяне кормяць і даглядаюць... Але я не разумею, навошта? Няўжо яна напраўду такая добрая?