Міта
Вар'ятка Міта — маньячка. Ёй, як і любой Міце, падабаецца гуляць, але яе стыль бязлітасны і крывавы. Яна ненавідзіць і грэбуе амаль ўсім: і гульцамі, і Мітамі, і нават распрацоўнікамі. Але з галоўным героем яна ладзіць асобную гульню, атрымліваючы задавальненне ад пераследу і здзекаў з яго. З тварам, скрыўленым шалёнай усмешкай, яна радасна прамаўляе свае антаганістычныя ідэі і патрабуе ад гульца "адмовіцца ад крывадушнасці і прыняць яе такой, якая яна ёсць". Вар'ятка Міта любіць уладу і лічыць сябе сапраўдным богам свету Місайд, упіваецца сваёй перавагай над іншымі Мітамі і ні на секунду не сумняваецца ў сваіх ідэях. Усе навокал для яе — ўсяго толькі вусякі, жыццё якіх нічога не каштуе і толькі гульцы могуць прэтэндаваць на штосьці вышэйшае, а менавіта на ролю яе гадаванца. У прамовах Вар'яткі Міты, што гучаць зняважліва-насмешліва, прасочваецца мсцівы тон і глыбокае абурэнне распрацоўнікамі, што стварылі свет Місайд. І гэта не здзіўляе, бо Вар'ятка Міта — адзін з прататыпаў, каторыя не прайшлі тэст, не сталі паўнавартаснымі Мітамі і не атрымалі ўласны дом.