Міта кароткавалосая
Кароткавалосая Міта адразу дэманструе галоўнаму герою свой сур'ёзны настрой, з ходу пачынаючы павучаць яго пра вонкавы свет. Яна папярэджвае яго пра небяспеку, якую могуць уяўляць манекены — няўдалыя прататыпы Міт, а таксама тлумачыць яму, што такое розныя версіі гульні і якім чынам галоўны герой можа вандраваць паміж імі. Кароткавалосая Міта — свайго роду кансультант-актывіст-валанцёр, з адпаведнымі такой ролі якасцямі. У свеце Місайд яна выклікалася дапамагаць "новым" Мітам трапляць у дамы іх версій. Галоўны герой таксама не змог "пазбегнуць" яе дапамогі і парад — кароткавалосая Міта з асаблівым натхненнем тлумачыць герою нейкія тонкасці, адначасна здзіўляючыся яего недасведчанасці.