Skip to content
MiSide

Міта маленькая

"Зламаная" Міта — гэта асаблівая версія Міты-дзіця. Некалі праз сваю празмерную мілату яна прыцягнула ўвагу Вар'яткі Міты і тая нявечыла яе так доўга, што ледзь не знішчыла. Пасля вялікай колькасці смерцяў гэтая Міта стала "Зламанай" і згубіла здольнасць аднаўляцца — таму цяпер яна выглядае знясіленай і скалечанай: на ейным целе і галаве шматлікія шрамы, а левай рукі больш няма. Праз траўмы "Зламаная" Міта няправільна асэнсоўвае рэчаіснасць і не зусім разумее, хто знаходзіцца перад ёй, але ўсё яшчэ мае патрэбу ва ўвазе і доглядзе. Свет гульні стаў надта жорсткі для яе, і ёй больш нічога не застаецца, акрамя як слабым голасам прамаўляць свой боль, самотнасць і страхі.

be