Міта
Міта — асноўны персанаж гульні. Прыкідваючыся персанажам тамагоці-гульні са смартфона галоўнага героя, яна патрабуе да сябе ўвагі і догляду. Міта далікатная, прыязная і ліслівая, часам какетлівая. Яна акуратна схіляе гульца бавіць час разам з ёй, каб умацаваць сувязь паміж ім. Нягледзячы на свой статус персанажа гульні, Міта відавочна знае пра тое, як функцыянуе і свет унутры гульні, і свет вонкавы, таму яна з такой лёгкасцю можа пагаварыць пра любы з іх.