Перайсці да змесціва
MiSide

Чытаем кнігі і знішчаем глюкі - дыялогі MiSide

  • Міта

    Колькі яшчэ Мітаў табе трэба абысці, каб супакоіцца?

  • Міта

    Зараза!

  • Міта

    І гэта яшчэ што такое?

  • Міта

    Сумная...

  • Міта

    Куды?! Пачакай!

  • Міта

    [player], гэта як цябе сюды магло занесці?

  • Міта

    Як я ненавіджу гэты плоскі свет

  • Я захацеў выйсці за рамкі плоскай рэальнасці ў аб'ёмную

    Я паспрабаваў сунуць сваю руку назад у трохвымерны свет

    Блін, зусім ніяк не выходзіць!

    …

    Пачакай, а дзе пярсцёнак? Вось жа...

    …

    …

    Я прыпыніў спробы выбрацца: гэта здавалася цалкам немагчымым

    Інтэрфэйс быў неадчувальны, нібы эфірны

    Таму я зноў скіраваў свой позірк на гасцёўню

    Іншых варыянтаў не было: трэба было знайсці пярсцёнак, чаго б гэта ні каштавала

    Пры гэтым я зусім не мог зразумець, у якім момант ён знік і ці можа пярсцёнак быць недзе тут, у плоскай рэальнасці

  • Нічога не заставалася, як ісці шукаць мясцовую Міту

    Бо пярсцёнак быў у яе, а без гэтага каштоўнага артэфакту я нічога не мог бы змяніць

    Спачатку я пайшоў на кухню

    Спешна прайшоўшы праз дзверы, ледзь не пратараніўшы іх галавой, я бегла азірнуў кухню

    Кухня свяцілася мацней мінулага памяшкання

    Нос пачуў акуратныя ноткі морквы, ужо знаёмыя мне

    Аднак, 2D-Міты я тут не сустрэў

    Я амаль бягом выйшаў у залу і па-майстэрску пераадолеў канапу, якая стала перашкодай на дарозе з кухні да спальні

    Я ляснуў па дзверах, што прымусіла іх моцна скрыпнуць

  • Міта сядзела на ложку, склаўшы ногі пад сябе, і, здаецца, чакала, пакуль я, нарэшце, знайду яе

    Яна расплюшчыла вочы і неаклькі секунд глядзела перад сабой

    І праз імгненне Міта, са спрытам цыркавога звярка, наблізілася да мяне

  • А нашае спаборніцтва падыходзіла да канца, і вынік станавіўся відавочным

    І раптам вельмі моцны стук у дзверы перабіў гоман маёй сяброўкі

    Грукат станавіўся гучней

    І падумалася, нібы кожны грук аддаецца падземным штуршком у 8 балаў

    Нарэшце, дзверы не вытрымалі.

    І ўнутр спальні ўварвалася, прыпыніўшы і без таго дзіўную атмасферу, Вар'ятка Міта

    Яна спынілася пасярод пакоя ў сваім звычайным, аб'ёмным вобразе

    Я адчуў, што збялеў ад здзіўлення

    Двухмерная Міта, здаецца, была моцна спужаная

    Вар'ятка Міта паглядзела на нас вужачым позіркам і нейкім дзіўным павучальным тонам пачала казаць:

    [player], гэта як цябе сюды магло занесці?

    Колькі яшчэ Мітаў табе трэба абысці, каб супакоіцца?

    І гэта яшчэ што такое?

    Як я ненавіджу гэты плоскі свет

    Сумная...

    Зараза!

    Куды?! Пачакай!

  • Тарты? Я іх не зношу! Давай лепей моркву надзяром!

  • Я прыдумала!

    Дзвіак, трэба пярсцёнак?

    А абыграй мяне ў крыжыкі-нулікі!

    Яна, здавалася, зараз пачне дыхаць праз рот, высунуўшы язык, нібы сабачка

    Бо яе дзёрзкая манера выцяўкваць фразы ўжо ва ўсю праявілася

    Я крыху адсунуў яе ад сябе за плечы

    Паслухай, гэта вельмі важная рэч

    Проста аддай мне яе — ад гэтага залежыць шмат чаго

    Мая мова ўсё так жа была акуратнай і метадычная, як у санітара

    Я проста не мог гаварыць з ёй іначай

    Яна сапраўды выглядала бязладнай і дзёрзкай да ненармальнаці

    І гэта ўжо нават пачало быць забаўным

    Не чапай мяне!

    Чаго важнага можа быць у пярсцёнку?

    Ты фетышыст?

    Падабаецца пальчыкі ў пярсцёнкі ўстаўляць?!

    Яна ўсё так жа гучна сыпала недарэчнымі з'едлівасцямі ў мой бок

    Гэта чароўны пярсцёнак. Ну што мне, тлумачыць табе зараз? Проста вярні ўласніку!

    Ну ты рэальна фетышыст!

    "Чароўнае", — кажа!

    Ха-ха-ха!

    Яна гучна выбухнула смехам

    Я глядзеў у бакі і адчуваў сябе вельмі няёмка

    Яна, здаецца, станавілася ўсё больш прыязнай

  • Нядоўга думаючы, я схапіў сваю спужаную сяброўку за руку і кінуўся да выхаду

    Зала дзіўным чынам змянілася, і мы ўжо пабеглі доўгім калідорам, адчуваючы спінамі шалёны пераслед

    Я не знаю, як доўга мы беглі

    Шум у вушах ад фізічнага і нервовага напружання, здавалася, глушыў мяне цалкам

    2D-Міта здаецца штосьці і спрабавала мне сказаць, але я заўважыў гэта толькі тады, калі яна вызваліла сваю руку з маёй

    Гэй! Супакойся ты, ну! Ніхто ўжо не бяжыць за намі

    А… ха… праўда?

    Дзёрзкасць і азарт пакінулі яе твар зусім, пакінуўшы крыху сумны, здаецца, вінаваты выраз

    Яна глядзела ўніз, вычэрчваючы нагою колы на падлозе

    [player], табе патрэбны быў гэты пярсцёнак?

    І ты сумленна перамог мяне — забірай

    Яна адзела пярсцёнак на маю руку

    Ну, дзякуй. Ідзём?

    Яна ўзняла вочы да мяне і ўсміхнулася

    Крыху перабраўшы пальцамі, яна няўпэўнена вымавіла:

    Куды?

    Мне няма куды ісці...

    Дзякуй за гульню, дзівак!

    Прыходзь яшчэ

    Пакуль 2D-Міта казала гэтыя словы, штосьці здарылася

    Уся выява перанеслася ў дом

    А дыялогавае акенца Двухмернай Міты змяніла фразы на невядомы мне кантэкст

  • Ну няхай, дзівача!

    Згуляем ў крыжыкі-нулікі!

    Не марнуй час на апраўданні!

    > Любяць жа яны гульні! <

    Падумаў я

    Ну добра, давай!

    Можаш хадзіць першым, я сёння добрая!

    Я зрабіў ход першым.

    Хватан, ты выдаў сябе з усімі трыбухамі! Я ведаю, чаму ты захацеў пачаць з крыжыкаў, а нулікі аддаць мне. Гэта псіхалогія! Звычайна крыжыкі закрываюцца і хаваюцца. Ты хвалюешся!

    Вядома ж, побач з такой красуняй можна загінуць, а потым яшчэ й памерці. Ці ты падумаў, што мне больш пасуе нулік? Псіхалогія кажа, што ты хацеў мяне абразіць. Трапна, хватан, вельмі трапна! Ха-ха-ха!

    Здавалася, я зрабіў прадуманы ход.

    Мне падабаецца гэтая гульня: у ёй крыжыкі не маюць манаполіі на перакрэсліванне ўсяго! Яны могуць сапсаваць жыццё шмат каму!

    У гэтай гульні я зневажаю іх і лічу сябе героем! Няўжо я кажу штосьці дзіўнае? Ты так паглядзеў на мяне... Ха-ха-ха!

    Пакуль яна гаманіла, я моўчкі зрабіў свой ход.

    Гэта сімвалічна! Ты нібы адмыслова адхрышчваешся ад пярсцёнка, але не вельмі ў цябе атрымоўваецца. Вельмі разумна, дружа!

    Ты ж хацеў атрымаць гэты пярсцёнак, хіба не? Я чакаю, калі ты яго выйграеш у мяне!

    Мы гулялі партыю, і мая 2D-сяброўка галёкала і рагатала кожны свой ход. Мой слых, здаецца, пачаў прызвычайвацца да ейнай шумнай натуры.

  • Сляпучае святло біла мне ў вочы

    Я не мог зрабіць і кроку, пакуль зрок не прыйшоў у норму

    Вельмі яскравае летняе святло біла ў вокны звычнай мне залы

    Крыху адышоўшы ад ступару, выкліканага гэтым маляўнічым відам, я пастанавіў агледзецца

    Ледзь я зрушыўся з месца, як усё ўнутры забразгатала — і маё сэрца пачало балюча біцца, аддаючы вібрацыямі у кашулю

    Штосьці не так... Я?.. 2D?! Я ў двухмернай версіі?!

    …

    Галаву пачалі абцяжваць пачуцці розных адценняў цемры. Я ўпёр рукі ў калені і спрабаваў аддыхацца

    Мне сперла грудзі ўнутры яшчэ мацней

    Праз некалькі хвілін дыханне, здаецца, унармавалася, і я нарэшце намерыўся разабрацца, што мне рабіць далей

    Халера, і што мне рабіць?!

    …

    …

    Спрабуючы сабрацца з думкамі, я ламаў галаву да таго часу, пакуль не ўляцела раптоўная ідэя

    Дакладна, трэба проста выйсці назад у 3D

    Выйсці за рамкі, да гэтага ж неяк ува ўсіх выходзіла пляваць на правілы гэтай гульні

    І ў мяне дакладна выйдзе!

  • Ледзь я зрабіў крок, як ні адсюль, ні адтуль перада мной стала чарговая мілая дзяўчыначка

    Яна ускалыхнула двума кароценькімі хвосцікамі, і ў яе вачах зазіхацеў гарэзлівы агеньчык

    Яна трымалася на адлегласці, аднак, нават так я адчуваў ейную запальчывую аўру

    Мне зрабілася няўтульна

    > А яна яўна нягодніца… <

    Падумалася мне

    Я стаяў як прыкуты

    Дагэтуль не звыклы да іх тэлепартацый і звышнатуральных здольнасцяў

    Дзяўчына гучна выдыхнула і закаціла вочкі

    Ейныя паводзіны мяне крыху збянтэжылі, і я ўсё ж наважыўся загаварыць першым

    М… Міта?

    Яна дзёрзка прыжмурыла вочы, і яе звонкі голас атакаваў з усіх бакоў

    Ну а хто ж яшчэ?

    Ты што, шмат ТАКІХ ДЗЯЎЧАТ бачыў?

    Ды яшчэ й з такім імем?

    Яна незадаволена і з'едліва гуляла манерай размовы, нібы я чымсьці ёй не дагадзіў, або нешта ёй вінен, або не праявіў належнага стаўлення

    Не паверыш, калі табе раскажу...

    І знаць не хачу, з кім ты там знюхваешся!

    А тут ты што забыў?

    Табе сюды нельга!

    Гэтым разам яе голас прагучаў яшчэ гучней

    Пасля чаго яна ўзняла руку і пачала энергічна трэсці тонкім ўказальным пальцам

    На ім, у сваю чаргу, балансаваў пярсцёнак, які нядаўна загадкава знік з маёй рукі

    Я здзіўлена раскрыў рот

    Бляск яе вачэй трыумфаваў на цёмных павеках

    Здаецца, ты згубіў гэта тут

    Я нервова ўзглытнуў і пацягнуў за каўнер кашулі, спрабуючы зрабіць удых

    Мяне чамусьці моцна напружваў яе нахабны голас і хцівая пластыка

    Штосьці мне падказвала, што переда мною не дзяўчына, а навала

    Я выдыхнуў

    Буду ўдзячны, калі ты аддасі мне пярсцёнак і пакажаш дзе выхад

    Так гэта твая забаўка?

    Я й думаю, што за дзіва!

    Яе голас нагла змягчыўся

    І напоўніўся радаснай зацікаўленасцю

    Ад чаго я нават фізічна адчуў, як нібы камень з грудзей ссунуўся

    І цяпер здавалася, нібы яна хоча проста крыху пафліртаваць

    Ператварылася ў котку з грознай пантэры

    І калі я міргнуў, двухмерная Міта знікла з поля зроку, так жа нечакана, я і з'явілася

  • Гэй!

    Я раздражнённа крыкнуў